Заняткі Школы Юных праводзяць супрацоўнікі Інстытута матэматыкі і запрошаныя лектары. Тэмы заняткаў пашыраюць і паглыбляюць курс школьнай матэматыкі, носяць алімпіядны і даследчы характар. Заняткі бясплатныя.
Заняткі восеньскага семестра 2025 года праходзяць з 8 верасня 2025 года ў лекцыйнай зале Інстытута матэматыкі НАН Беларусі па адрасе вул. Сурганава 11, пакой 80, 4 паверх (300м ад ст. метро Акадэмія Навук).
На некаторых занятках мажліва прысутнічаць анлайн, калі на тое маюцца слушныя прычыны. У такім выпадку загадзя папярэдзьце лектара.
I год | Панядзелак | 17:30 - 18:50 |
II год | Аўторак | 17:30 - 18:50 |
III год | Чацвер | 17:30 - 18:50 |
IV год | Пятніца | 17:30 - 18:50 |
Чаканы мінімальны клас наведвальнікаў групы I года навучання — восьмы. Малодшым школьнікам можа не хапаць ведаў.